Читать книгу «Хаціна» онлайн полностью📖 — Дмитрия Максимовича Акулича — MyBook.
cover

Алесь адразу ж паспрабаваў адкрыць схованку, у яго не атрымлівалася, пальцы саслізгвалі. Тады ён залез цалкам пад стол і ў нязручным становішчы, крывіўшы тварам ад стараннасці, адарваў кавалак ніжняй частцы дошкі стала. Адтуль з зняволення, падае жоўты нататнік памерам з пачак цыгарэт. Выбраўшыся з-пад стала і ўзяўшы ў рукі знойдзены прадмет, Алесь перш за ўсё адкрыў нататнік з першай старонкі. У ім хлопец убачыў, як бацькаўскім почыркам распісаны дэталі першых крокаў даследавання. Прагартаўшы ўвесь нататнік, стала зразумела, што Віктар спешна ўпісваў словы. Дзе-нідзе неакуратныя чарніла не давалі з дакладнасцю разабраць пасыл вучонага-вынаходніка. Алесь хутка прабегся вачыма па старонках канспекта. Яму здавалася, што ўсё тое, што было напісана яго бацькам, было толькі яго фантазіяй.

«Хіба можа насамрэч такое адбывацца? А што калі…усё праўда! Нездарма ж бацька хаваў свае сакрэты. Тады, дзе ж ён цяпер? Там жа дзе і дзед!? Не, такога не можа быць…я пачынаю трызніць», – разважаў Алесь.

І ўсё ж хлопец не адыходзіў ад той думкі, што бацькоўскі ліст і нататнік былі звязаныя паміж сабой. Між тым ён не меў уяўлення, што рабіць далей з гэтым усім. Яго педагагічная адукацыя ў галіне замежнай мовы не дазволіла яму разабрацца, што ж казалі ўраўненні або канкрэтныя навуковыя прапановы. Але адно ён дакладна зразумеў, што тата думаў пра яго не раз…пакідаючы гэтыя падказкі.

Алесь кінуў нататнік у кучу запыленых забытых кніг, зняў з сябе чорнае паліто, адкрыўшы белы світар, і пачаў корпацца ў хаце. Ён меў намер знайсці наступную падказку, указанне, каб хутчэй разабрацца з заблытанымі думкамі. Увесь астатні дзень, да вечара, хлопец разбіраў бацькаўскія рэчы. Ён складваў у свабодны кут пакоя вопратку і ўсякія тканіны, а больш цвёрдыя матэрыялы Алесь выносіў з хаты. Тут жа, ён знайшоў скамечаны белы ліст паперы, на якім вялікімі літарамі было напісана: «Прапаў сабака Джэм», ніжэй было каляровае фота жывёлы і нумар тэлефона гаспадара. Алесь надаў больш увагі гэтай лістоўкі, ён меркаваў, што ўсё, нават такая маленькая рэч, можа сказаць аб шмат чым. Хлопец паклаў лістоўку на моцны стол. Пасля прадоўжыў прыбіраць у далёкім пакоі. Пылу было шмат. Алесь раз за разам чхаў, мыўся. Час хутка хіліў сонца да гарызонту. Цямнела за вокнамі. Познім вечарам Алесь разбіраў апошні ложак. Стомленасць яго не трывожыла. Уцягнутасць у загадкі гэтай хаты была мацней, штурхала не здавацца. Гэта было нейкім займальным захапленнем, за якім хлопец не заўважаў, як хутка сыходзіць час, як яму хацелася есці, адпачываць. І калі ж Алесь прысеў на падлогу, ён заўважыў, што пад адной з тоўстых драўляных ножак ложка, хавалася прадрапаная маленькая метка, якая нагадвала ікс – «х». Алеся нагнала цікаўнасць, якая падштурхнула яго на пошукі новых сакрэтаў старой хаціны. «Вось ён знак!» – падумаў тады хлопец, адкінуўшы ўсе дэталі ложка бліжэй да ўваходных дзвярэй. Прахалодным вечарам, ён заўважыў, што чатыры дошкі лакаванай падлогі маюць крыху іншае адценне. Гэта было прыкметна толькі ў тым выпадку, калі доўга глядзець на падлогу. А паліцыя пры ператрусе толькі мімаходам зірнула пад ложак, ды і толькі, так і не заўважыўшы адрозненне дошак. Алесь пацягнуўся да прылады, моцна ўзяў у далонь чырвоную адвёртку і падкалупнуў дошку з меткай. Усё здавалася, значна прасцей, але дошка з вялікай стараннасцю паддавалася яму, падымалася ўверх, пацягнуўшы за сабой яшчэ дзве шырокія дошкі, якія моцна і шчыльна былі прымацаваныя паміж сабой. Другой свабоднай рукой ён лёгка падняў драўляны шчыт. На здзіўленне, уся канструкцыя з палавых дошак была лёгкая, а пад ёй была цемра. Алесь знайшоў падвал, аб якім ні разу не чуў. Ад гэтай навіны яму стала не па сабе. Халодныя дрыжыкі прабегліся па целе. Перш ён падумаў аб тым, што, можа, там, у цемры, ляжыць цела яго бацькі. Страх такой думкі яго глыбока трывожыў. Хлопец устаў, павольна кругам пахадзіў па пакоі.

«Можа, мне варта патэлефанаваць шэрыфу? А калі ўсё не так страшна, там унізе, як палохаюць думкі? А магчыма, да гэтага падвалу мяне вёў бацька!?» – разважаў Алесь, не звяртаючы ўвагі на пыльныя плямы на беласнежным світэру.

Яму расхацелася гуляць у загадкі і ён, з халодным потам на целе, уключыў ліхтарык на шэрым мабільным тэлефоне. Пасля навёў яркае белае святло на ўваход у цёмнае падвальнае памяшканне, асвятліўшы вядучую ўніз іржавую лесвіцу. Твар Алеся яшчэ больш збялеў, ён адчуў сябе галоўным героем з фільму жахаў. Але адвага і цікаўнасць, пераважылі ўсе пачуцці страху, і ён павольна ступіў на першую прыступку жалезнай лесвіцы. Гэты момант, калі ён пачаў спускацца ў падвал, стаў для яго пакутлівым, бо цяпер, яму трэба было ісці да канца.

Крок за крокам спускаючыся ўніз, Алесь не пераставаў махаць ліхтарыкам. Часта свяціў пад ногі і вакол сябе. Святло казала пра тое, што падвал глыбока схаваны, а металічная лесвіца праходзіла праз бетонныя кольцы, мацавалася за іх і вяла пад зямлю. Хлопец сільнымі рукамі моцна хапаўся за халодную, злёгку вільготную канструкцыю. Чорныя туфлі з гладкай падэшвай насцярожвалі яго. Можна было паслізнуцца і зваліцца на дно.

Спусціўшыся ў падвал, Алесь павярнуўся, стаў спіной да лесвіцы, і, асвятліўшы ўсю прастору перад сабой, агледзеўся. Унутры прахалоднага памяшкання не было Віктара. Нібы цяжкі груз упаў з душы Алеся, і ён з палёгкай выдыхнуў. Тады ж, ён яшчэ больш паверыў у тое, што бацька жывы. Побач, справа, хлопец знайшоў рубільнік і тут жа тузануў уверх рычаг – уключылася святло ў падземным пакоі. Бетонна-сталёвая канструкцыя сцен, апор, столі і падлогі больш нагадвала прытулак. Усе рэчы і прадметы, былі добра расстаўленыя на шматпалоснай канструкцыі ў левай чыстай сцяны. Астатнія сцены былі цалкам распісаны белым маркерам: малюнкі людзей, іх зброя, караблі, пачвары, маскі. Шмат надпісаў на незразумелай для Алеся мове. Было падазрона. Алесь задаваў сабе занадта шмат пытанняў, адзін з якіх быў: «Чаму я ніколі раней не чуў, што ў хаціне ёсць падвал?». Усё больш цікавячыся гэтым месцам, хлопец павольна рабіў маленькія крокі наперад, разглядаючы ўсё вакол сябе. Тут ён знайшоў клетку для птушак, вельмі шмат розных датчыкаў. І раптам, на невялікім тонкім жалезным стале, ён убачыў скураны карычневы аброжак з гравіроўкай, святло адлюстроўвала пазалочаную пласціну, што вабіла Алеся да сябе. Хлопец павольна ўзяў аброжак у рукі і прачытаў слова на квадратнай пласціне: «Джэм». Гэта было імя таго самага сабакі, што знік калісьці недалёка ад горада, імя якога Алесь прачытаў на знойдзенай лістоўцы. Хлопец цяжка задыхаў. Ён адкінуў аброжак, адышоў ад яго. Зноў, хутка разгледзеў усё памяшканне. Яго ахапіла злосць, лёгкая паніка. Ад не разумення і ад душэўнай стомы, хлопец імгненна здаўся. Уся нявырашанасць і адчай, у спробе знайсці наступную «хлебную дробку», прывяло яго да таго, што ён апусціў рукі. Хлопец спалохана сеў на халодную бетонную падлогу, абапіраючыся спіной на шэрую сцяну, насупраць рознага сабранага барахла на металічных паліцах. Алесь, ад думкі, што яго бацька выкраў сабаку, злосна перакуліў галаву назад. Стукнуўшыся патыліцай аб цвёрдую паверхню сцяны, ён адчуў боль. Ад гэтага, хлопец імгненна злавесна скрывіў твар і паклаў правую далонь на патыліцу, моцна прыціснуў кароткія светла-русыя валасы. Вочы хлопца глядзелі ўніз на сухую бетонную падлогу. Справа ён заўважыў, як самотна ляжала фігурная адвертка з сіняй ручкай і доўгім металічным стрыжнем. Ён на хвіліну прыпыніў свой погляд на кінутым інструменце. Углядаўся, злаваўся. І ў гэты кароткі момант да яго закралася вар'яцкае цёмнае пачуццё. Алесь хутка і моцна схапіўся за адвёртку. І што ёсць сіл кінуў яе ў металічную канструкцыю. Насупраць, на яе паліцах, было нямала каробак і разнастайных дробных дэталяў, некалькі паяльнікаў, павелічальнае шкло, розныя мяшочкі з парашком, платы, секундамеры. Лятучы прадмет, круцячыся ў паветры, сваім вострым канцом уваткнуўся ў адзін з некалькіх мяшочкаў, што стаялі на трэцяй паліцы, ледзь вышэй сярэдзіны ўсёй канструкцыі. Пасля адвёртка ўпала ўніз, застукала, скачучы па падлозе, спынілася. З прадзіраўленага карычневага мяшочка пасыпаўся серабрыста-залаты пясок. Дробныя пясчынкі, нібы вадаспад, імкліва папаўзлі ўніз. Але на шляху да падлогі пясок наткнуўся на лёгкую папяровую скрынку, якая была, у спешцы, неакуратна пакладзена на ніжнюю паліцу. Алесь глядзеў на край белай скрынкі, які выглядваў, сустракаў і прымаў увесь груз на сябе. Ад гэтага адзін край стаў цяжэй і схіліўся ўніз. Пасля чаго скрынка павольна перакулілася, раздаўшы звонкія ўдары. Тонкі папяровы кантэйнер разарваўся, паказаў усё сваё змесціва. Да ног Алеся пакаціліся тры залатых, ідэальна роўных шара. Памерам яны былі з невялікі апельсін. Яны мякка і ціха наблізіліся да хлопца. І бачачы ўсё гэта, раздражнёныя пачуцці выганяліся, перамяніліся думкі ў галаве хлопца.

Алесь падабраў першы шар, які апынуўся бліжэй да яго правай руцэ. Залацісты шар быў лёгкі, быццам зроблены з кардона, паверхня была цвёрдай і гладкай. Хлопец устаў, пацягнуўся да святла. Пад штучным асвятленнем, для вачэй стала прыкметна лёгкая гравіроўка «Д-4». А на адваротным баку шара – дзве маленькія перасякаючыя паміж сабой драпіны, падобна тым, што ён пакідаў у дзяцінстве пад сталом ці тым, што пакінуў бацька на падлозе пад ложкам. Таямніцы ўсё ніяк не заканчваліся. А падазрэнні вялі Алеся да нейкай разгадкі. І цяпер, дваццацішасцігадовы хлопец быў ужо не так схільны да страхаў. Яму хацелася прадоўжыць пошукі, якія былі без адказаў і з інтрыгуючымі падзеямі гэтага нялёгкага дня.

Абышоўшы ўсе часткі сцяны, Алесь разгледзеў усе насценныя надпісы, сімвалы і малюнкі, пакінутыя яго бацькам. Стала яшчэ больш заблытана. Хлопец заплюшчыў вочы і падумаў пра бацьку, прасіў у яго больш ясных падказак. Пры гэтым Алесь павольна круціў у сваёй буйной далоні таямнічы шар. Круціў яго, лёгка дакранаючыся, перабіраў пальцамі. Затым ён спыніўся, калі вялікі палец правай рукі крануў метку «х». У гэты момант Алесь адчуў мімалётны боль. Вострая іголка, што вылезла з цэнтра перасячэння двух кароткіх ліній прама з сярэдзіны знака, імгненна пракалола скуру, праліў толькі кроплю крыві. Алесь хутка выпрастаў параненую далонь, зірнуў на палец. На яго вачах крывяная кропка згарнулася, рана знікла, не пакінуўшы і следу. А на шары цёмна-чырвоная вадкасць заліла сабой западзіны адзнакі «х» і застыла ў ёй.

У гэты позні вечар, які пераходзіў у ноч, твар хлопца быў нячулым, а сэрца бегла марафон. І праз адну долю секунды, шар ператварыўся ў маланкавы жоўты выбліск, пасля якога, цела Алеся ўміг выпарылася, знікла з падвалу.

3.

Залаты шар імгненна перанёс Алеся на іншы бок. Не зрабіўшы першы крок, хлопец стаяў на драўлянай падлозе і імгненна замёр з працягнутай рукой. Быццам трымаў у далоні шар, якога ўжо не было ў руцэ. Нешта спыніла хлопца, перахапіла яго хуткае дыханне. Апынуўшыся ў невялікім светлым памяшканні, хлопец адразу ж павярнуўся, паглядзеў сабе за спіну. За ім цяпер стаяла без ваконная сцяна з тоўстых свежых бярвенняў. Бацькоўскі падвал бясследна знік. Алесь быў разгублены, спалоханы, не разумеў, дзе ён знаходзіцца. І адчуваючы лёгкі дыскамфорт у галаве, ён не прамовіў ні слова. Што ж адбылося з ім за імгненне часу? Гэта толькі трэба было даведацца Алесю.

У цёплым памяшканні было мала мэблі: адна лаўка, ды доўгі стол. Алесь аглядаўся, а думкі ў галаве блыталіся і не пакідалі яго ў спакоі. Думкі, быццам хаос незвязаных слоў, што шукаюць сваё месца, пакуль ён прыбываў у новым свеце. Перад ім, на лаве, за белым накрытым сталом сядзеў малады рудавалосы юнак, у чыстай белай кашулі, у шырокіх шэрых нагавіцах і ў лапцях. З выгляду, гадоў яму было дзесьці пятнаццаць. На яго далікатнай шыі свабодна вісеў чырвона-зялёны бранзалет, які быў не таўсцей паказальнага пальца хлапчука. Юнец трымаў у руцэ драўляную лыжку і, не заўважаючы Алеся, звонка хлюпаў боршч. За спіной хлапчука было квадратнае акно, якое ўпускала ў памяшканне мяккае святло. Па краях вісеў бел-чырвоны цюль. Алесю было відаць як за акном у двары стаяў чорны конь, а каля яе маячыў нейкі стары. Алесь, з хвіліну, моўчкі стаяў у пакоі. Галава па-ранейшаму налівалася цяжарам, усё павольна плыло каля яго.

У пабудове пахла свежай драўнінай, лётала пара маленькіх чорных мух. Было цёпла, утульна і чыста.

Калі ж у пакой увайшла нізкарослая тоўстая бабулька, сапучы сваім тонкім носам, Алесь тут жа заварушыўся, апусціў правую руку. Затым ён зрабіў крок назад, прыціснуўся спіной да сцяны і паглядзеў на яе маршчыністы твар. Пажылая жанчына была прыгожа апранутая: бел-чырвоныя ўзоры ўпрыгожвалі шэрае ўбранне, на галаве была чырвоная хустка. Яе кароткую старую шыю атачаў такі ж чырвона-зялёны лёгкі бранзалет, што быў на юнаку. Бабулька трымала ў руках свежы, толькі што выпечаны хлеб, падносіла яго да стала. У тую ж секунду, яна, краем вока, заўважыла чалавечы цень і імгненна павярнулася.

– Ой! Ох! – ад спалоху, гучна застагнала старая.

Яна моцна сціснула пальцамі мяккі жытні хлеб, прыціснула яго да сябе.

– Ты хто такі? – з здзіўленым позіркам, хрыплым голасам запыталася пажылая жанчына. – Ян? Хто гэта? – звярнулася яна да ўнука, які сядзеў за сталом.

Юнак, з-за гучных стогнаў бабулі, перастаў есці боршч, устаў з-за стала і паківаў галавой з боку ў бок. Даваў зразумець, што не ведае гэтага хлопца. Алесь выдыхнуў заціснутае напружанне з грудзей і паспрабаваў разабрацца.

– Даруйце. Я не разумею, як я тут апынуўся. Але прашу вас, без панікі. Давайце разам разбярэмся. – ветліва, усміхаючыся, быццам не верачы ўсяму, сказаў Алесь. – Дзе я? Што гэта за месца? Я што, без прытомнасці? Я ў коме або проста сплю?

Задаючы пытанні, Алесь міжволі размахваў рукамі, далонню дакрануўся да сябе. Пальцы кранулі белую кашулю, якая была надзета на яго. Ён зірнуў уніз, на ім былі такія ж нагавіцы і лапці, як у дзіцяці за сталом.

– Што гэта ўсё значыць!? – забасіў цвёрдым голасам Алесь.

Ён разгублена пачаў круціць галавой, не разумеючы, што ж яму рабіць далей.

А ўнук, як і бабуля, насцярожыўся, ад таго, што адбываецца ў пакоі. Ён з трывогай глядзеў на бабульку, і жэстамі рук і пальцаў, нешта спрабаваў растлумачыць ёй. Часта паказваў на Алеся, на яго шыю, а затым на сваю.

«На ім няма кальца!» – з жахам падумала пажылая жанчына і паглядзела ў акно.

– Карней! Карней? – гучна, на ўвесь голас, захрапела старая.

Яна боязна падбегла да ўнука, устала перад ім, закрыла яго сваім шырокім целам. Бабуля, не спускаючы вачэй з госця, са страхам зноў пракрычала імя свайго мужа. Яна хацела, каб стары хутчэй зайшоў у дом і прагнаў незнаёмага чалавека.

– Не бойцеся! Я зараз сыйду. – сказаў Алесь.

– Прэч! Прэч! Цяпер з-за цябе нас усіх заб'юць. Прэч, пракляты! – накінулася, працягваючы з нянавісцю крычаць старая.

Алесь у здзіўленні, хуткімі крокамі кінуўся шукаць выхад. Ён жыва ірвануў у бок, у той пакой, адкуль да яго ўвайшла пажылая жанчына. Перайшоўшы міжпакаёвы парог, Алесь апынуўся ў вялікім, шырокім памяшканні, дзе з-за вялікай колькасці доўгіх вокнаў было вельмі шмат сонечнага святла. Удалечыні, насупраць Алеся, стаялі адны зачыненыя драўляныя дзверы. Нязручна пляскаючы лапцямі, хлопец кінуўся да іх. Як толькі Алесь працягнуць руку да шэрых дзвярэй, не паспеўшы прыкласці пальцы да затворкі, як тут жа дзверы пачалі павольна адчыняцца перад ім. Іх адчыніў сівавалосы пажылы мужчына Карней. Зморшчаная смуглявая скура твару напалову хавалася ў сівых валасах: доўгая барада, густыя вусы, прычоска, якая хавае вушы і лоб. Толькі стомленыя чорныя вочы і шырокі нос дзеда былі адкрытыя. Невысокі мужчына Карней трымаў новыя вілы ў адной руцэ, у другой – саламяны капялюш. Ён адчыніў дзверы з сур'ёзным выглядам, думаючы пра сябе пра бабульку: «Што ж зноў там здарылася…ніяк не суцішыцца, што ж яна хоча ад мяне?» І калі перад ім устаў Алесь, Карней ад здзіўлення адкрыў шырэй свае маленькія вочы і сціснуў вілы. У паніцы Алесь штурхнуў старога ў бок і куляй выскачыў з чужой хаты. Хлопец яшчэ некалькі метраў бег наперад, нязручнымі лапцямі ён драпаў сухую і пазелянелую глебу. А затым павярнуў налева, выбег на пясчаную дарогу, змяніў бег на хуткі крок, працягваў рухацца, азіраючыся назад. Пыл ляцеў з-пад ног. І калі Алеся трохі адпусціла трывога, ён спыніўся. Пакружыўся, агледзеў усё вакол сябе. З напалоханым поглядам ён стаяў на шырокай раз'езджанай вуліцы, дзе на ўскраінах дарогі рэдкай паласой зелянелі дрэвы. Красаваліся пабудаваныя з свежых бярвенняў хаты. Яны стаялі па баках галоўнай дарогі, цягнуліся далёка наперад. На лаўках, паблізу Алеся, сядзела трое старых. Пажылыя мужчыны коса глядзелі на маладога хлопца, хрысціліся і, не пазнаючы ў ім земляка, неразборліва шапталіся. На целе кашуля, нагавіцы, лапці. Таксама, у кожнага з іх, на шыі, вісела чырвона-зялёнае металічнае тонкае кальцо, больш падобнае на бранзалет. Тут жа, на гэтай жа вуліцы, удалечыні, каля сваіх дамоў хадзілі людскія цені…

Сонна шумеў вецер у вялікім сяле. Белыя аблокі нетаропка плылі па блакітным небе, быццам маленечкія караблі пераплывалі вялікі акіян. Зялёныя маладыя ліпы моўчкі стаялі ля дарогі, хаваючы ў сваім цені розныя прыгожыя палявыя кветкі. Злёгку дрыжала тонкае лісце на апушчаных галінах стомленай старой вярбы. Нізка лёталі ластаўкі. Лета на ўсю моц малявала яркія фарбы сельскага жыцця.

– Сыдзі з дарогі! – закрычаў мужчынскі голас за спіной Алеся.

Аглядаючы сельскую прыгажосць наперадзе сябе, Алесь не пачуў, як да яго падабраўся карычневы дарослы конь, які цягнуў за сабой воз сена. Яго вёў высокі, чарнавалосы, саракагадовы мужчына з лёгкім цёмным шчаціннем на загарэлым твары. Ён сурова апусціў свае шырокія чорныя бровы на карыя вочы.

– Адыдзі! У бок! – ад стомы прагаварыў плячысты мужчына, выціраючы празрыстыя кроплі поту з злёгку маршчыністага ілба.

Алесь хутка адышоў у бок, расчысціўшы шлях для каня, які сапеў ад спёкі, і яго стомленага гаспадара. Аднак, мужчына, праходзячы міма Алеся, са злосцю зірнуў на хлопца і хутка спыніў воз.

– Ты ж з «свабодных»! Зноў ты?! Ты чаму тут? – здзівіўся мужчына.

Ён трымаў адной рукой запрэжку, а другой, праціраў сваю закаваную ў металічны бранзалет шыю.

– Ты знайшоў маіх дзяцей? Яны цяпер у бяспецы? Ты ж сыходзіў з сяла, паспеў знайсці маіх дзяцей? Вы былі на «Зялёным лузе», у старой рабіны? Калі ласка, скажы, што ты іх выратаваў і адвёў да сваіх! А што з Вольгай? Чаму яна не вярнулася?

– Да каго адвесці?… Я не разумею цябе. Пачакай са сваімі дзецьмі. Я нікога не ратаваў! Дзе я наогул? Ты пра… – не паспеў дагаварыць Алесь.

Мужчына кароткім махам рукі далонню ўдарыў шыракаплечага Алеся, сківіца адчула моцны боль. Алесь злёгку ступіў назад і, не адчуваючы той жа злосці, што збіралася ў мужчыне, не стаў махаць у адказ кулакамі. Алеся яшчэ не адпусцілі тыя ўзрушэнні, якія ўжо на яго аказаў іншы свет. Хлопец яшчэ больш быў ашаломлены ўзніклым дыялогам і гэтак дзёрзкімі паводзінамі мужчыны.

– Чаму ж ты стаіш, як слуп? Бягі. Яны ж зараз знойдуць цябе, прыйдуць за табой! Заб'юць! Ратуйся! Што ты стаіш? Бяжы, дурань! Пакуль цябе ў рабства не ўзялі. Ратуй сябе і выратуй, калі ласка, маіх дзетак! – строга сказаў мужчына, нервова ўздрыгваючы вуснамі.

З-за парушэнне свайго маршруту, з-за няштатнага прыпынку, бранзалет на шыі мужчыны загуў. Незнаёмец хрыпла задыхаў, затым стаў пляваць крывёю. У гэтым цяжкім стане ён паспяшыў свайго каня і паплёў за ім ногі.

Воз хутка пакінуў Алеся. Старыя, якія сядзелі на лаўцы, схаваліся ў хаце і баязліва паглядалі з вокнаў. Тут жа перад хлопцам дружным натоўпам прабеглі басаногія дзеці. Услед за імі з-за павароту выйшла стройная дваццацідвухгадовая дзяўчына ў шэрым сарафане. У руцэ яна несла нейкі прадмет, больш падобны на празрыстую скрыначку, унутры якой, ляжалі два залатых шарыка і нейкія правады. Дзяўчына, дайшоўшы да аслупянелага Алеся, паправіла сваю галаўную белую хустку, з-пад якой праз плячо легла светла-русая доўгая каса. Дзяўчынка была аднаго росту з хлопцам. Яна паглядзела сваімі блакітнымі вачыма на задуменнага Алеся і міла яму ўсміхнулася. Затым нетаропка, абышоўшы яго, зрабіла некалькі крокаў, зноў павярнулася і зірнула на светлавалосага незнаёмага прыгажуна. Алесь зачаравана глядзеў на ўсю яе постаць, на мілы тварык і ў адказ усміхаўся ёй. Тады ж ён зусім забыўся пра ўсё, што хвалявала яго, да яе з'яўлення. Калі ж дзяўчына адвярнулася і павярнулася ў бок драўлянай хаты, робячы павольныя крокі, з Алеся спала ўся задуменнасць і зачараванасць. Ён заўважыў, што на тонкай светлай шыі дзяўчыны не было ніякага чырвона-зялёнага бранзалета. Яна смела хадзіла па вуліцы.

Наперадзе, на адлегласці шасці хат, з-за зеляніны паказаліся ўзброеныя людзі. Яны беглі да Алеся. Даносіўся надыходзячы глухі гул штурмавых нябесных машын. І, павярнуўшы галаву да дзяўчыны, хлопец не стрымаўся і хутка прамовіў:

– Пачакай. Не сыходзь! Дапамажы мне! – ціхім голасам, заварушыў тонкімі вуснамі Алесь.

...
6