Твор нагадаў «Мову» Віктара Марціновіча. Здаецца тут таксама нібы недалёкая будучыня. Здаецца і па тэрыторыі Беларусь. І дакладна ў тым часе і на той тэрыторыі існуюць сур'ёзныя праблемы з мовай. Мовы наогул амаль не існуе, людзі размаўляюць на падобным да трасянкі дыялекце і ўсе прагнуць навучыцца гаварыць на Языку. Не. Думка не дакладная. Паспрабую так. Movy naohuł amal nie isnuje, ludzi razmaŭlajuć na padobnym da trasianki dyjalekcie i ŭsie prahnuć научиться говорить на Языке.
Доктар – нарадзіўся і жыве на гэтай тэрыторыі. У дзяцінстве пасябраваў з дзяўчынкай, каб навучыцца гаварыць на Мове. І пад час гэтага сяброўства ён знаходзіць у роце ў дзяўчынкі костку якая замінае гаварыць на чыстым Языку. Ужо ў сталым узросце Доктар распрацоўвае метад па выдаленню гэтай косткі і адкрывае Лагер для дзяцей, дзе і займаецца саёй справай.
Бацька дзяўчынкі Сіа-Лёсі навучыў яе размаўляць на Мове, і зусім забараняе ёй выкарыстоўваць Язык. Аднак праз некаторы час яго ўсё ж выкрываюць нейкія службы, падобныя да сацыяльных, і дзяўчынку забіраюць ад Бацькі, і накіроўваюць у той самы Лагер. Але забіраюць яе не адну, а разам з братам Лёччыкам, які раптоўна з'яўляецца у кватэры. Праз нейкі час Бацька знаходзіць і вызваляе дзяцей, але праз нейкі час губляе іх у лесе.
Шыфр да назвы рамана даецца ў радках, якія прыгадваюцца як любімая песня дзяцей:
Як я тoлькi нapaдзiўcя
Бaцькa cкaзaў: «Кeпcкa бyдзe!»
Нy дык жa нe пaмылiўcя:
Здзeкaвaлicь Бoг i людзі.
Гэта першыя радкі аповесці ў вершах Фpaнцiшка Бaгyшэвiча пад назвай «Кeпcкa бyдзe!» Галоўнага героя якой і клічуць Аліндаркай. І здаецца калі ў таго Аліндаркі ўсё склаался ня добра, чаго чакаць ад яго «дзяцей»? А імі напэўна з'яўляюцца і Лёся з Лёччыкам, і ўсе дзеці з Лагера, а можа і наогул усе беларусы. Мне здаецца, што не ўсё так дрэнна, як здаецца пасля прачытання твору, і фінал у яго ўсё ж аптымістычны. Бо, па-першае, для дзяўчынкі хэпі-энд аўтар змясціў адразу ў другім раздзеле. А па-другое напрыканцы выяўляеццца, што нават для Доктара, который разговаривает лишь на русском, усё ж існуе патрэба тайна размаўляць па беларуску, і нават знаходзяцца людзі якія ўсё яшчэ могуць з ім размаўляць на чыстай мове. Нягледзячы на тое, што Доктар шмат зрабіў каб гэту мову знішчыць.