Зоркі: маленькія і вялікія, яркія і цьмяныя, далёкія і блізкія. Яны падобныя на нас. Адна зорка, гэта маленькае жыццё. Яны, як і мы, спяць і прачынаюцца. Загадкавыя і поўныя таямніц, гэтак жа, як незнаёмыя людзі вакол нас. Зоркі рухаюцца разам з намі. Малююць, хаваюцца, сумуюць. Часам, хочуць, каб іх заўважылі. Яны гараць паасобку, аддаляючыся ад іншых. Жывуць пакінутымі, як сіроты, у сваім цёмным халодным свеце. Іншыя ж гараць, абдымаючы адзін аднаго, утвараюць велізарны натоўп, сям'ю. Ствараюць цяпло і багацце фарбаў. Яны, гэтак жа, як і мы…паміраюць, падаюць уніз, пакідаючы пра сябе толькі трохі ўспамінаў або зусім згасаюць бясследна.
Наш герой Максім, вельмі любіў зоркі. Хутчэй нават так: Максім і космас, былі чымсьці звязаныя. Але аб усім падрабязней.
Хлопчык Максім жыў у невялікай вёсцы Красналессе. У паўночнай часткі вялікай краіны. Ночы тут былі цёмныя і доўгія, ледзь чарней яго густых кучаравых валасоў. Нябесная чорная роўнядзь, над галавой, была ўсеяная мноствам розных зорак. Па словах яго мамы, Кацярыны: будучы яшчэ ў сямігадовым узросце, Максім вельмі любіў глядзець на зоркі. Дзякуючы доўгім начах, хлопчык часта заўважаў іх і задзіраў галаву ўвысь. Углядаўся ў неба, не глядзеў, што ж дзеецца ў яго пад нагамі. Ён трымаў маму за руку, і як вагончык, цягнуўся за ёй. А ў яго карых вачах адбівалася зорнае неба.
Былі дні, калі з прыходам ночы, Максім заставаўся дома. І ўсё часцей, маме даводзілася ўгаворваць сына спаць. Бо той, перад сном, быццам прыліпаў да вакна, любуючыся зоркамі.
– Сынок, хопіць лічыць зоркі, пара спаць! – казала мама, стоячы ля ложка. – Максім, ты мяне чуеш?
– Мам, глядзі якія яны прыгожыя. Іх так шмат, што мне не злічыць. – упарта цягнуўся сын, абапіраючыся аб падваконнік.
– Пара спаць. На сёння хопіць зорак. – падыходзіла мама да сына і брала таго за руку.
– Ну, добра… – засмучана казаў Максім, падаючы ўсім сваім
Бесплатно
Установите приложение, чтобы читать эту книгу бесплатно
На этой странице вы можете прочитать онлайн книгу «Да зорак», автора Дмитрия Максимовича Акулича. Данная книга имеет возрастное ограничение 12+, относится к жанру «Современная русская литература». Произведение затрагивает такие темы, как «самиздат», «беларусь». Книга «Да зорак» была написана в 2021 и издана в 2021 году. Приятного чтения!
О проекте
О подписке