Тое ж самае нам паведамляе і старажытнагрэчаская міфал...➤ MyBook
image

Цитата из книги «Алёнкіны казкі»

Тое ж самае нам паведамляе і старажытнагрэчаская міфалогія. Я зараз прыгадаю, пра што там распавядаецца, і вы ўбачыце гэта самі. Спачатку існаваў вечны, бязмежны, цёмны Хаос. (Вакуум, які змяшчаў элементарныя часціцы, іншым чынам арганізаваныя або ніяк неарганізаваныя.) У ім заключалася крыніца жыцця. Усё ўзнікла з гэтага Хаосу, у тым ліку і багіня Зямля – Гея. (Што цалкам адпавядае словам Маісея.) Далёка пад Зямлёй нарадзіўся змрочны Тартар – жахлівая бездань, поўная вечнага Змроку («I цемра над безданню», кажучы біблейскімі словамі, але з удакладненнем, што бездань была створана пазней за Зямлю. Іншымі словамі, Зямля толькі з цягам часу набыла амаль сучасны выгляд: калі важкія элементы апусціліся ўглыб планеты, дзе ператварыліся ў гарачую мантыю з ядром пасярэдзіне – у Пекла. Аднак, паколькі Кронас яшчэ не нарадзіўся, у храналогію падзей можна асабліва не ўнікаць, яе, як і часу, яшчэ не існавала – выказваюць меркаванне мудрыя грэкі.) З Хаосу нарадзілася і магутная сіла, усё ажыўляючая Любоў – Эрас. Таксама Хаос парадзіў вечны Змрок – Эрэб і цёмную Ноч – Нюкту. А ад Ночы і Змроку узялі сваё паходжанне вечны свет – Эфір і радасны светлы дзень – Гемера. Святло разлілося па свеце, і пачалі змяняць адзін аднаго ноч і дзень («…I аддзяліў Бог святло ад цемры. І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу». ) Ноч і Змрок у дадзеным выпадку характарызуюць стан спакою, а Эфір і дзень – стан руху. Ну, таму што энергія святла – гэта выключна кінетычная энергія, энергія руху. Калі фатон (а святло гэта і ёсць паток фатонаў) спыніць, ён будзе паглынуты атамам і, такім чынам, спыніць сваё існаванне.
22 мая 2017

Поделиться