І яшчэ адна выснова добра бачна з прыведзеных прыкладаў: пры дапамозе белай магіі можна дасягнуць толькі таго, што і так вам наканавана. Чорная можа дзейнічаць насуперак. Але насуперак чаму? Калі добра прыгледзецца, то, выкарыстоўваючы прыёмы чорнай магіі, вы дзейнічаеце насуперак вашым сапраўдным жаданням – тым, якія адпавядаюць вашай глыбіннай сутнасці, што вядзе да разладу з самім сабой, да дысгармоніі, вынікам каторай з'яўляецца ўзнікненне рознага роду фізічных і псіхічных захворванняў. Вам гэта трэба?
А калі заняцце белай магіяй здольнае прывесці толькі да таго, што і так адбудзецца, будзь на тое ваша воля, то для чаго яна патрэбна? Каб узмацніць сілу веры ў тым выпадку, калі сама па сабе яна недастаткова моцная. Выкананне пэўных магічных рытуалаў некаторы час служыць чалавеку мыліцамі, патрэбнымі хвораму да таго часу, пакуль ён не будзе дастаткова цвёрда трымацца на нагах, каб хадзіць без падпорак. Магія і ўсё, што стаіць за гэтым словам, ёсць пераходны этап на шляху ад нявер'я да Бога. Чалавеку, перажыўшаму пачуццё свайго адзінства з Творцам, магія становіцца больш не патрэбна. Яму дастаткова веры ў тое, што ўсе яго жаданні споўняцца, нават памылковыя, калі своечасова не раскаяцца ў іх ўзнікненні. Калі ўспрымаць магію як пераходны этап ў самаразвіцці, то нічога дрэннага ў яе існаванні няма. Праблемы пачынаюцца тады, калі чалавек зацыкляецца на абавязковым правядзенні абрадаў. І не трэба тут расказваць пра іх дзейснасць. Таму што яны сапраўды дзейнічаюць, але варта дадаць: толькі ў той ступені, у якой мы верым у мэтазгоднасць выканання тых ці іншых рытуалаў. Але ж можна проста верыць, і дастаткова проста верыць, правільна верыць, не робячы ніякіх непатрэбных і незразумелых дзеянняў.