Сны і міфалагемы – невялічкія востравы ў жыццёвай плын...➤ MyBook
image

Цитата из книги «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка»

Сны і міфалагемы – невялічкія востравы ў жыццёвай плыні. Насамрэч сімвалізмам пранізана ўсё наўкола. Напрыклад, памятаем старое: дом – уладаранне жанчыны, гаспадыні, а двор належыць гаспадару і адбівае рысы яго характару. Пад страхой жывём усе, бамжоў, дзякуй Богу, у нашай рэспубліцы няшмат – жывучыя нібы кошкі жанчыны, як кошкі па-рознаму і выглядаюць: кватэра можа быць чыстай ці неахайнай, цёплай або халоднай, утульнай ці то агіднай, але бясспрэчна адно – яна, кватэра, і разам з тым яна, жанчына – існуе. А двор? Адзін на дзве-тры сотні жыхароў шматпавярхоўкі?! Не хачу нават працягваць гэтую думку з пазіцыі сімвалізму – тужліва. І чаго здзіўляемся: якая паўсюдна безгаспадарчасць? Заканамерная! Стужка кіно – рака жыцця. Адсюль – яшчэ адна паралель: куды падзеліся так уражваючыя некалі сваёй напоўненасцю, змястоўнасцю, шчырасцю перадаваемых пачуццяў аднасерыйныя фільмы? Туды, куды аднойчы і назаўсёды заключаемыя шлюбы – зніклі, расплаціліся сабою за даніну модзе на серыялы.
21 мая 2017

Поделиться