«Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» читать онлайн книгу 📙 автора АлёнКи на MyBook.ru
image
  1. Главная
  2. Эзотерика, оккультизм
  3. ⭐️АлёнКа
  4. 📚«Аб вечным. Запіскі эзатэрыка»
Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Отсканируйте код для установки мобильного приложения MyBook

Стандарт

5 
(4 оценки)

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

117 печатных страниц

Время чтения ≈ 3ч

2017 год

18+

По подписке
229 руб.

Доступ к классике и бестселлерам от 1 месяца

Оцените книгу
О книге

Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

читайте онлайн полную версию книги «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» автора АлёнКа на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» где угодно даже без интернета. 

Подробная информация
Объем: 
211421
Год издания: 
2017
ISBN (EAN): 
9785448506253
Время на чтение: 
3 ч.
Правообладатель
94 709 книг

adrob...@mail.ru

Оценил книгу

Кніга АлёнКі "Аб вечным" - незвычайная, асаблівая. Яна не толькі дае адказы на вечныя пытанні: што ўяўляе сабой час, якую прыроду маюць дабро і зло, у чым адрозненне паміж мужчынам і жанчынай, што ўяўляе сабой вера, дзеля чаго патрэбны розныя табу, але і дае шэраг практычных парад па авалоданні сабой і кіраванні сваім лёсам. Кніга вучыць берагчы і шанаваць тое, што маеш, каб гэты заўжды множылася, раіць знаходзіць час на займанне той справай, да якой душа ляжыць, што дапамагае ў дасягненні жаданага, у набыцці любві. А чаму менавіта любоў аўтар лічыць галоўным дасягненнем у жыцці - даведаецеся, чытаючы.
31 мая 2017

Поделиться

Чалавеку заўсёды будзе столькі год, на колькі ён сябе адчувае. Няма ніякага біялагічнага гадзінніка, адлічваючага гадзіны вашага жыцця – ёсць толькі нашы ўяўленні аб ім. Час тоесны адчуванню часу. Сонца і Месяц адлічваюць гадзіны жыцця толькі тых людзей, якія самі лічаць, што вечна доўжачаяся змена гэтых свяціл аднаго другім нейкім чынам адлічвае асабісты час чалавека. На самай справе мне столькі, колькі здолеў я спасцігнуць.
25 мая 2017

Поделиться

Усё ў гэтым свеце адбываецца не проста так, а па прычыне. Паколькі здрадзілі вам, то і прычына падзеі знаходзіцца ў вас. Муж-кабель і палюбоўніца-сука з'яўляюцца толькі дапаможнымі сродкамі, дазваляючымі выявіць вашы ўнутраныя праблемы. Таму не клясці іх трэба на чым свет стаіць, а шчыра падзякаваць за атрыманую магчымасць разабрацца ў сабе і зрабіць нейкія канкрэтныя крокі на шляху да самаўдасканалення, будзь-то паляпшэнне якасцяў характару або ўдзяленне больш пільнай увагі свайму знешняму выгляду. Тут трэба дадаць, што роля курыцы-квактухі не такая ўжо і кепская для жанчыны. Аднак, трэба не забываць, што певень рэдка задавольваецца толькі адной курыцай. Лепш заўсёды заставайся самой сабой – будзь Жанчынай. Тады твой муж будзе храніць табе вернасць. Бо трэба быць сапраўдным ідыётам, каб прамяняць жанчыну на суку (крыху патрафлю гэтымі словамі ўколатаму самалюбству падманутых жонак).
21 мая 2017

Поделиться

Не горшай крыніцай інфармацыі з'яўляецца раслінны і жывёльны свет. Прывяду прыклады. Едучы ў сваты, мой былы муж падарыў сваёй будучай цешчы і маёй маці букет белых руж. Яна паставіла кветкі ў ваду, дачакалася, пакуль яны пусцяць карані, і высадзіла ружы ў квятнік. Атрымаўся прыгожы ружовы куст. Прыкладна ў той жа час знаёмыя падарылі нам з мужам расліну, якую хтосьці заве «грашовым дрэвам», я ж клікала яе «дрэвам жыцця». Расліны раслі і прыгажэлі на працягу 6 гадоў. Потым без усялякай бачнай прычыны пачалі хварэць. Яшчэ праз два гады ружа засохла, а я развялася. Што датычыцца дрэва жыцця, то, спрабуючы яго ўратаваць, я абрэзала ўсё старое лісце і нават вецце, пакінуўшы толькі ствол. Расліна ажыла і зноў зазелянела, і пачала выглядаць нават лепш, чым раней. А я зрабіла выснову: каб выжыць, трэба адсечы без шкадаванняў старыя, нічога больш нікому не даючыя, зжыўшыя сябе адносіны і пачаць усё зноўку, спачатку, з нуля. Гэта было правільнае рашэнне. Але не ў тым справа: вы бачыце, наколькі расліны адчувальней за нас у тым, што датычыцца чалавечых узаемаадносін? Так што не спяшайцеся выкінуць цераз плячо свой вясельны букет, пасадзіце кветкі ў зямлю. Такое дзеянне дазволіць вам загадзя даведацца аб пагражаючай вашаму шлюбу небяспецы. Гэта трэба дзеля таго, каб вы або прынялі меры для захавання адносін, або былі гатовыя да іх скасавання, калі лічыце, што так для вас будзе лепш.
21 мая 2017

Поделиться

Автор книги