Он и она - уже сложно.
А если он, она и еще он?.. Он, она и... она?.. И еще он?.. Который из них?.. Тот, кто был когда-то, и тот, кто когда-нибудь (никогда не?) может быть?.. Не тот, кто должен был бы... Некто, который для тебя никто... А ты с каким-то там... И вдруг этот - всё для тебя...
От неловкости вычитаются глаголы, но делятся на двоих числительные и множатся, захламляя дом радостью, существительные. Сложение местоимений - математика отношений. Формула любви?..
Муж, жена, подруга жены, коллега мужа, подруга подруги, дядя, дети, собака, кот, сосед... И все болеют друг другом. Один очаг счастья для двоих - приют для дюжины неудачников в любви. Дом на десяток голосов, на сотню обид, на тысячу уз. Подростки и старики с остротой переживаний, с деликатностью и грубостью слов, неумелостью и излишеством опыта... Но прежде всего - полдень возраста - зрелость во множестве значений. Души под лупой солнца. В соке лета. С щепоткой соли с моря. С каплей крови от ребрышка ракушки, от края письма-неожиданности, от лезвия слова...
Драма на работе - самоубийство коллеги. Или убийство? Или доведение до самоубийства?.. Ритуалы магии в подвалах министерства?! Политика или забава?.. Шпионаж или просто развлечения?!.
Что более серьезно и страшно - происшествие на работе или сотня драм за день в уюте дома? Интриги в семье неродственников, тайны души подростков и стариков, расследование исчезновения кота, беседы глаза в глаза, признания и умолчания (а что лучше? что меньше ранит?), надежды и ошибки, вредность на капельку и жертвенность размером с жизнь, смущение и наглость, влюбленность впервые и напоследок (и сколько боли... сколько боли!). Куда пропал кот?!. Кого любит сосед-отшельник?.. Что случилось с дядей в Индии?.. Почему вызывает ужас марка из Австралии?.. Влюбленность в друга - это нормально?.. Что есть мораль и разврат?.. Где проходит граница?.. И действительно ли можно в гроте переждать прилив?!.
А со страниц сочится солнце, снова и снова автор возвращается к образам света, не боится повторять, хочет заострить, привлечь внимание: свет высвечивает недостатки, пятна, или почему-то превращает в невидимок, или судит нутро человека; скользит по поверхности зданий, в нем дрожат, колеблются и меняют формы предметы и души, свет порождает тени и химеры, свет насыщает воздух, заливает, моросит, густеет; возводит столпы блеска, свет звучит, гремит и поет, золото переливается в глазах и на коже, нити света прошивают мрак помещений, море света бьется под обложкой книги. Да - устают глаза, прилив заливает сознание, шелк света гладит до дрожи, окутывает бархатом до отвращения, солнце густеет в липкость варенья на пальцах (и - ужас! - в волосах!), засахариваются мысли медом, застывают янтарем, скрывают внутри букашку-секретик... как рассмотреть?..
Это не мелодрама, это клубок мелодрам. Слишком много персонажей, диалогов, происшествий, суеты, слишком много сладости, сантиментов, бед, признаний и любовей. Слишком много всего. ...Летом - слишком много солнца?..
Но бывает иногда - хочется прогреться... Я хотела бы в этот дом. Мне нравится нереальность любовей этой книги. Мне холодно. Промозгло... Безлюдно-людно. Самодостаточно-одиноко. Бессолнечно и безгрозно (а хочется иногда - чтобы оглушительно и страшно-весело). Мне беззаботно-бездетно. Бесшоколадно, безморно наконец...
Мне - бездомно...
Па-беларуску...
Тутака...
Ён і яна - ужо складана.
А калі ён, яна і яшчэ ён?.. Ён, яна і... яна?.. І яшчэ ён?.. Каторы з іх?.. Той, хто быў калісьці, і той, хто некалі (ніколі не?) можа быць?.. Не той, каторы мусіў бы... Нехта, які для цябе ніхто... А ты з нейкім там... І раптам гэты - усё для цябе...
Ад няёмкасці адымаюцца дзеясловы, але дзеляцца на дваіх лічэбнікі і памнажаюцца, захламляючы дом радасцю, назоўнікі. Складанне займеннікаў - матэматыка стасункаў. Формула кахання?..
Муж, жонка, сяброўка жонкі, калега мужа, сяброўка сяброўкі, дзядзька, дзеці, сабака, кот, сусед... Адзін агмень шчасця для дваіх - прытулак для тузіна няўдачнікаў у каханні. Дом на дзясятак галасоў, на сотню крыўдаў, на тысячу повязяў. Падлеткі і старэчы з вастрынёй перажыванняў, з далікатнасцю і грубасцю словаў, няўмеласцю і празмернасцю досведу... Але найперш - апоўдзень веку - спеласць у мностве значэнняў. Душы пад лупай сонца. У соку лета. З драбноткай солі з мора. З кропляй крыві ад рабрынки ракаўкі, ад краю ліста-нечаканкі, ад ляза слова...
Драма на працы - самазабойства калегі. Ці забойства? Ці давядзенне да самазабойства?.. Рытуалы магіі ў скляпеннях міністэрства?! Палітыка ці дзівацтва?.. Шпіянаж ці проста забавы?!.
Што больш сур'ёзна і страшна - здарэнне на працы ці сотня драмаў за дзень ва ўтульнасці дому? Інтрыгі ў сям'і несваякоў, таямніцы душы падлеткаў і старэчаў, расследаванне знікнення ката, гутаркі вочы ў вочы, прызнанні і замоўчанні (а што лепш? што менш раніць?), спадзяванні і памылкі, шкодніцтва на драбочак і ахвярнасць памерам з жыццё, збянтэжанасць і нахабства, закаханасць упершыню і наастачу (і колькі болю... колькі болю!). Куды прапаў кот?!. Каго кахае старэча-самотнік?.. Што здарылася з дзядзькам у Індыі?.. Чаму выклікае жах марка з Аўстраліі?.. Закаханасць у сябра - гэта нармальна?..Што ёсць мараль і распуста?.. Дзе праходзіць мяжа?.. І ці сапраўды можна ў гроце перачакаць прыліў?!.
А са старонак сочыцца сонца, зноў і зноў аўтарка вяртаецца да вобразаў святла, не баіцца паўтараць, хоча завастрыць, прыцягнуць увагу: святло высвечвае заганы, плямы, або чамусьці робіць няўгледкамі, або судзіць, слізгае па паверхні будынкаў, у ім дрыжаць, вагаюцца і змяняюць формы прадметы, святло спараджае цені і хімеры, святло насычае паветра, залівае, імжыць, гусцее, узводзяцца стаўпы бляску, святло гучыць, грукоча і пяе, золата пераліваецца ў вачох і на скуры, ніткі святла прашываюць змрок памяшканняў, мора святла б'ецца пад вокладкай кнігі, так - стамляюцца вочы, прыліў залівае свядомасць, гладзіць цябе шоўкам да дрыжыкаў, ахутвае аксамітам да агіды, гусцее ў ліпкасць сочыва на пальцах (і - жах! - на валасах!), цукруюцца думкі мёдам, застываюць бурштынам, хаваюць унутры кузурку-сакрэцік... як разгледзець?..
Гэта не меладрама, гэта клубок меладрамаў. Зашмат персанажаў, дыялогаў, здарэнняў, мітусні, зашмат слодычы, сантыментаў, нечаканак, прызнанняў і каханняў. Зашмат усяго. ...Летам - зашмат сонца?..
Але бывае часам - хочацца прагрэцца... Я хацела б у гэты дом. Мне даспадобы нерэальнасць любовей гэтай кнігі. Мне халодна. Халодна... Бязлюдна-людна. Самадастаткова-самотна. Бяссонечна і безнавальнічна (а хочацца часам - каб грымотна і страшна-весела). Мне бясклопатна-бяздзетна. Бесшакаладна, бязморна ўрэшце...
Мне - бяздомна...